wd wp Пошук:

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Армянскай ССР

Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (арм.: Հայկական Խորհրդային Սոցիալիստական Հանրապետություն) — адна з саюзных рэспублік СССР. Праіснавала з 30 снежня 1922 года па 30 жніўня 1991 года.

Афіцыйная назва

У 1922—1927 гадах афіцыйная назва рэспубліка гучала па-руску як «Социалистическая Советская Республика Армения», а па-армянску «Аястані Соцыалістакан Хорэрдайін Анрапетуцюн». Затым назва была зменена на «Армянская ССР», адпаведна ў армянскай назве форма «аястані» («Арменіі») была зменена на прыметнік «айкакан» («армянская»), акрамя таго, словы «савецкі» і «сацыялістычны» памяняліся месцамі. Афіцыйная назва Армянскай ССР на рускай мове далей не змянялася, але армянская назва змянілася яшчэ два разы, разам з афіцыйна змененым перакладам на армянскую мову тэрмінаў «савецкі» і «рэспубліка». У 1940 годзе ў якасці пераклада абодвух тэрмінаў замест армянскіх калек былі узяты прамыя запазычанні, і назва была зменена на «Айкакан Советакан Соцыалістакан Рэспубліка». У 1966 годзе быў адноўлены ранейшы тэрмін для «рэспублікі» (для «савецкі» застаўся русізм), і ў канчатковай рэдакцыі назва рэспублікі выглядала як «Айкакан Советакан Соцыалістакан Анрапетуцюн».

Узнагароды

Армянская ССР была ўзнагароджана трыма ардэнамі Леніна (1958, 1968, 1978), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970) і ордэнам Дружбы народаў (1972).

Гісторыя Армянскай ССР

Армянская ССР была абразавана 29 лістапада 1920 года.

У яе склад былі ўключаны наступныя тэрыторыі былой Расійская імперыі:

З 12 сакавіка 1922 года з’яўлялась часткаю Закаўказскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЗСФСР). З 30 снежня 1922 года ў складзе ЗСФСР уваходзіць у СССР. З 5 снежня 1936 года ўваходзіла непасрэдна ў склад СССР як саюзная рэспубліка.

23 жніўня 1990 года Вярхоўны Савет Армянскай ССР прыняў «Дэкларацыю аб незалежнасці Арменіі», якая адзначыла пачатак працэса сцверджання незалежнай дзяржаўнасці. Было аб’яўлена, што на ўсей тэрыторыі Рэспублікі Арменія дзейнічаюць толькі Канстытуцыя і законы Рэспублікі Арменія. Таксама было аб’яўлена аб стварэнні Ўзброенных Сіл Арменіі.

17 сакавіка 1991 года Арменія перашкодзіла правядзенню рэферэндума аб захаванні СССР на тэрыторыі рэспублікі.

21 верасня 1991 года быў праведзены рэферэндум аб выхадзе са складу СССР: «Ці згодны вы, каб Рэспубліка Арменія была незалежнай дэмакратычнай дзяржавай па-за складам СССР?»[1]. Большасць грамадзян, якія мелі выбарчае права, адказалі на гэтае пытанне сцвярджальна[2].

23 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Арменіі па выніках рэферэндума зноў абвясціў незалежнасць Арменіі.

Армянская ССР фармальна заставалася ў складзе СССР да яго распаду 26 снежня 1991 года, паколькі не былі да канца выкананыя працэдуры, прадугледжаныя Законам СССР «Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР» ад 3 красавіка 1990 года[3].

Культура Армянскай ССР

У Армянскай ССР выходзілі рэспубліканскія газеты «Советакан Аястан» (на армянскай мове), «Камуніст» (на рускай мове), «Савет Эрменістаны» (на азербайджанскай мове) и «Рыа Таза» (на курдскай мове).

Кіраўнікі Армянскай ССР

Першы сакратар ЦК Кампартыі АрменііПерыяд на пасадзе
Аліханян, Геворк Саркісавіч1920—1921
Лукашын, Сяргей Лук'янавіч1921—1922
Іоанісян, Ашот Гарэгінавіч1922—1927
Асепян, Гайк Александравіч1927—1928
Кастанян, Айказ Аркадзевіч1928—1930
Ханджан, Агасі Гевондавіч1930—1936
Аматуні, Аматуні Семёнавіч1936—1937
Аруцінаў, Грыгорый Арцёмавіч1937—1953
Таўмасян, Сурэн Акопавіч1953—1960
Зарабян, Якаў Мікітавіч1960—1966
Качынян, Антон Ервандавіч1966—1974
Дземірчан, Карэн Серобавіч1974—1988
Аруцюнян, Сурен Гургенавіч1988—1990
Маўсесян, Уладзімір Мігранавіч1990—1990
Пагасян, Сцяпан Карапетавіч1990—1991
Саркісян, Арам Гаспаравіч1991—1991
Кіраўнік дзяржавыПерыяд на пасадзеНазва пасады
Кас'ян, Саркіс Іванавіч1920—1921; 1928—1930Старшыня Ваеннага рэвалюцыйнага камітэта
Мяснікян, Аляксандр Фёдаравіч1921—1922Старшыня Совнаркама
Амбарцумян, Саркіс Саакавіч1922—1925Старшыня ЦІК
Карынян, Арташэс Баласіевіч1925—1928Старшыня ЦІК
Ананян, Армен Арцёмавіч1930—1933Старшыня ЦІК
Марцыкян, Серго Мікалаевіч1933—1936Старшыня ЦІК
Анесаглян, Геворг Сарыбекавіч1936—1937Старшыня ЦІК
Папян, Мацак Пятросавіч1937—1938; 1938—1954Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Акопджанян, Хачык Місакавіч1938—1938Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Арушанян, Шмавон Мінасавіч1954—1963Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Аруцюнян, Нагуш Хачатуравіч1963—1975Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Саркісаў, Бабкен Есаевіч1975—1985Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Васканян, Грант Мушегавіч1985—1990Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Тэр-Петрасян, Лявон Акопавіч1990—1991Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета
Кіраўнік урадаПерыяд на пасадзеНазва пасады
Лукашын, Сяргей Лук'янавіч1922—1925Старшыня Совнаркама
Амбарцумян, Саркіс Саакавіч1925—1928; 1937—1937Старшыня Совнаркама
Тэр-Габрыэлян, Саак Мірзоевіч1928—1935Старшыня Совнаркама
Гулоян, Арам Арамавіч1935—1937Старшыня Совнаркама
Пірузян, Арам Сяргеявіч1937—1945Старшыня Совнаркама
Саркісян, Агасі Саламонавіч1945—1947Старшыня Савета Міністраў
Карапецян, Саак Карапетавіч1947—1952Старшыня Савета Міністраў
Качынян, Антон Ервандовіч1952—1966Старшыня Савета Міністраў
Мурадзян, Бадал Амаякавіч1966—1972Старшыня Савета Міністраў
Арзуманян, Грыгорый Агафонавіч1972—1976Старшыня Савета Міністраў
Саркісян, Фадзей Тачатавіч1977—1989Старшыня Савета Міністраў
Маркар'янц, Уладзімір Сурэнавіч1989—1990Старшыня Савета Міністраў
Манукян, Вазген Мікаэлавіч1990—1991Старшыня Савета Міністраў

Армянская ССР у філатэліі

Зноскі

  1. Референдум: точки над «I» // Расійская газета, 21 верасня 1991, № 197 (243).
  2. Армения тоже стала независимой // Звесткі, 23 верасня 1991, № 227 (23493).
  3. О проекте Конституции Российской Советской Федерации

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Армянская ССР
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Рэспублікі СССР
Катэгорыя·СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна