wd wp Пошук:

Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, (малд.: Република Советикэ Сочиалистэ Молдовеняскэ) МССР (малд.: РССМ)  — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Размяшчалася на крайнім паўднёвым захадзе Еўрапейскай часткі СССР. На захадзе межавала з Румыніяй, на ўсходзе, поўначы і поўдні — з Украінскай ССР. Плошча 33,7 тыс. км². Насельніцтва 4 337 тыс. чал. (1989). Сталіца — горад Кішынёў.

Важныя гарады (тыс. жыхароў, 1989 г.): Кішынёў (667,1), Ціраспаль (181,9), Бэлць (158,5), Бендэр (130,0). За гады Савецкай улады з былых сёлаў і невялікіх мястэчкаў выраслі гарады Рыбніца, Унгень, Едынец, Фларэшць, Камрат, Чадыр-Лунга.

Стварэнне МССР

Асноўны артыкул: Далучэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР 28 чэрвеня 1940 года савецкія войскі ўступілі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну, на частцы тэрыторыі якіх 2 жніўня была ўтвораная Малдаўская ССР.

Сімволіка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Малдаўская ССР
Рэспублікі СССР
СССР
Зніклі ў 1991 годзе
З’явіліся ў 1940 годзе