wd wp Пошук:

Таджыкская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Таджыкская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Таджыкская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя

Утворана ў выніку нацыянальна-тэрытарыяльнага размежавання ў Сярэдняй Азіі 14 кастрычніка 1924 года як Таджыкская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Таджыкская АССР) у складзе Узбекскай ССР.

III Надзвычайны з’езд Саветаў СССР 16 кастрычніка 1929 года зацвердзіў Дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыцкай АССР у Таджыкскую ССР, пры гэтым у Таджыкскую ССР увайшла Хаджэнцкая акруга. Таджыкская ССР стала сёмай саюзнай рэспублікай у складзе СССР. Тэрыторыя Таджыкскай ССР склала 142,5 тыс. км, насельніцтва 1 млн 150 тыс. чалавек, 72% насельніцтва складалі таджыкі. У 1950-я-1960-я гады са складу Узбекскай ССР былі перададзены сучасныя Матчынскі і Зафарабадскі раёны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэспублікі СССР
Таджыкская ССР