Сонцацве́т[3][4] (Helianthemum) — род кветкавых раслін сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae ). Больш за 100 відаў.
Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах і паўпустынях. На тэрыторыі Беларусі толькі адзін дзікарослы від — сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium)[5].
Аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі, простае, суцэльнае. Кветкі заўсёды звернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Пялёсткаў 5.
Плод — каробачка. Дэкаратыўныя расліны.
У склад роду ўваходзяць не менш як 73 віды раслін[6]: