wd wp Пошук:

Helianthemum oelandicum

Helianthemum oelandicum — від кветкавых раслін сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae).

Батанічнае апісанне

Вечназялёны паўкуст вышынёй да 25 см. Сцеблы разгалінаваныя, густыя. Ля аснавання яны адраўнелыя, грубыя і шчаціністыя. Галіны касматыя і чырванаватыя. Мае эліптычнае вузкаланцэтнае зялёнае лісце і бледна-жоўтыя кветкі. Пялёсткі 5-10 мм. Цвіце вясной і летам.

Арэал

Від распаўсюджаны ў Еўропе (у тым ліку на востраве Эланд у Швецыі) і Малой Азіі. Тыповымі для пражывання гэтага віду з’яўляюцца сухія пашы і вапняковыя скалы. Расліну можна знайсці на вышынях ад 100 да 2800 метраў над узроўнем мора.

Значэнне

Від з’яўляецца афіцыйнай кветкавай эмблемай шведскай гістарычнай правінцыі Эланд[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Svenska landskapsblommor (шведск.) . Naturhistoriska riksmuseet (11 кастрычніка 1996). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 7 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Ладаннікавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання