wd wp Пошук:

Смілавіцкі раён

Смі́лавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 і 19351938 гадах. Цэнтр — Смілавічы.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смілавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Абчацкі, Валевачскі, Голацкі, Драчкаўскі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Пятровіцкі, Рудзенскі, Смілавіцкі. 24 верасня 1926 года ўтвораны Замастоцкі нацыянальны польскі сельсавет, Смілавіцкі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Кайкаўскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі нацыянальны польскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсавет і мястэчка Смілавічы перададзены Пухавіцкаму раёну; Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы — Смалявіцкаму раёну; Валевачскі сельсавет — Чэрвеньскаму раёну; Кайкаўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Мінска.

6 ліпеня 1935 года Рудзенскі раён перайменаваны ў Смілавіцкі раён, у яго склад уваходзілі 12 сельсаветаў: Азярычынскі (Азярышчанскі), Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі, Шацкі. 11 лютага 1938 года Смілавіцкі раён зноў перайменаваны ў Рудзенскі раён.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Смілавіцкі раён
Катэгорыя·Гісторыя Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Смілавічы
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара