wd wp Пошук:

Валевачскі сельсавет

Валева́чскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Валевачы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чэрвеньскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабёнкаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2215 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна
Катэгорыя·Валевачскі сельсавет