wd wp Пошук:

Смалёўка панікаючая

Смалёўка панікаючая[3] (Silēne nūtans) — від раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Арэал і асяроддзе пражывання

Барэальны еўрасібірскі від. Расце ў Заходняй і Усходняй Еўропе. У Расіі адзначана — у Еўрапейскай частцы, на Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры[4]. Як правіла расце на лясных палянах, у светлых лясах[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая кароткакарэнішчавая расліна вышынёй ад 30 да 70 см.

Сцеблы прамыя, адзінкавыя або ў ліку некалькіх, у вузлах уздутыя, апушаныя простымі валасінкамі, у верхняй частцы з прымешкай залозістых.

Лісце сцябла ланцэтападобнае, доўгазавостранае, коратка апушанае, сядзячае. Ля аснавання генератыўных парасткаў развіваюцца вегетатыўныя парасткі з ланцэтападобным і лапатападобным каротказавостраным лісцем, паступова звужаным у хвосцік.

Суквецце — друзлая аднабокая мяцёлка з панікаючымі кветкамі і залозіста-апушанымі галінамі. Чашачка трубчастая, пры плодзе ўздутая, з яснымі жылкамі, коратка апушаная або голая, з лінейна-ланцэтнымі зубцамі. Пялёсткі белыя або зелянява-белыя, у 1,5 разы даўжэй чашачкі. Адгін пялёстка з доўгімі, вузкалінейнымі прыдаткамі, глыбока рассечаны. Цвіценне ў ліпені — жніўні.

Каробачка яйкападобна-канічная, даўжынёй 8-11 мм.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[6].

Ахова

Уключаны ў Чырвоныя кнігі наступных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Валагодская вобласць, Калмыкія, Карэлія, Рэспубліка Комі, Стаўрапольскі край[7].

Сінаніміка

Паводле дадзеных The Plant List[8]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Смолёвка поникшая(нявызн.).
  5. Лекарственные растения — Смолёвка поникшая(нявызн.).
  6. Лекарственные растения / Смолёвка поникшая (Silene nutans L.)(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 1 снежня 2013.
  7. Смолёвка поникающая — Silene nutans — Описание таксона — Плантариум(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2019. Праверана 17 верасня 2019.
  8. Silene nutans L. — The Plant List(нявызн.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Смалёўка
Катэгорыя·Флора Еўразіі