Скочкі атожылкавыя[3] (Sempervivum globiferum) — від кветкавых раслін роду Скочкі (Sempervivum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Скочкі атожылкавыя, скачка, скачкі[4], скочка[5], гартанка[6], сярдзечнік[7], скочкі[8].
Шматгадовая травяністая расліна 15—25 см вышынёй. Лісце разеткі даўгавата-клінаватае або даўгавата-зваротнаяйкападобнае, шырокае ў верхняй траціне, скляпеннепадобна сагнутае, таму разетка замкнёная, амаль шарападобная. Пялёсткі бледна-жаўтлява-зелянявыя, 12-14 мм даўжынёй, залозіста апушаныя.
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе[9][10].
Ва Украіне расце на скалістых і пясчаных месцах, у сасновых лясах — зрэдку на Палессі (Валынская вобласць, Ковэльскі раён, наваколлі сяла Воля-Ковэльска; Ровенская вобласць, Ровенскі раён, пгт Клэвань; Кіеўская вобласць, Вышгарадскі раён, на баравых пясках Кіеўскага вадасховішча).
У сінаніміку віду паводле базы даных The Plant List уваходзяць наступныя назвы: