wd wp Пошук:

Таўсцянкавыя

Таўсцянковыя[3] (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Апісанне

Травяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Вяночак раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі.

Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны.

Пашырэнне

Сямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сямейства таўсцянкавых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі.

Роды

Сямейства налічвае 39 родаў:

Паводле сайта The Plant List на 2013 год, у сямейства ўваходзяць 50[4] родаў і 1482 віды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Таўсцянкавыя на сайце The Plant List(англ.) (лац.)  (Праверана 31 мая 2016)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Таўсцянкавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання