wd wp Пошук:

Сергуч

Се́ргуч[1] — рака ў Беларусі, у Лепельскім Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн ракі Дняпро).

Даўжыня ракі 47 кіламетраў. Плошча вадазбору 238 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км. Пачынаецца з возера Тэкліц, працякае праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец; частка сцёку трапляе ў Бярэзінскі канал (басейн Заходняй Дзвіны); ніжэй возера Манец цячэ пад назвай Бузянка. Пратокай злучана з возерам Домжарыцкае, ніжэй вёскі Домжарыцы асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 кіламетры на поўдзень ад вёскі Крайцы. Рака працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, у вытокавай частцы шырыня яе 50—250 метраў, паблізу ўпадзення ў возера Вольшыца 1—1,3 км. Рэчышча ад вытоку да возера Вольшыца звілістае. Берагі ракі пераважна невыразныя, забалочаныя.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Бярэзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Лепельскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта