Мане́ц — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 42 км на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Плошча паверхні 1,44 км². Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб’ём вады 0,96 млн. м³. Плошча вадазбору 186,5 км².
Катлавіна возера размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Возера дістрафіруючае, цалкам зарастае. Праз Манец працякае рака Сергуч.