wd wp Пошук:

Плаўна

Пла́ўна — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Сергуч за 42 км на ўсход ад горада Докшыцы, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 4,01 км². Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 3,45 км. Найбольшая шырыня 1,75 км. Даўжыня берагавой лініі 9,05 км. Аб’ём вады 5,12 млн. м³. Плошча вадазбору 186,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў плошчай 0,07 км², ёсць сплавінныя астравы. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці ад 5 да 20 метраў.

Возера дыстрофнае, праточнае. Працякае рака Сергуч і злучае з азёрамі Манец і Вольшыца). На паўднёвым усходзе выцякае Бярэзінскі канал, злучаючы Плаўна з возерам Бярэшча.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, гусцяра, плотка і іншыя віды рыб.

На беразе возера Дом паляўнічага[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96