wd wp Пошук:

Седрас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Се́драс (ісп.: Isla de Cedros) — востраў у Ціхім акіяне на поўдні мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча — 348,3 км². Насельніцтва (2010 г.) — 2696 чал.

Геаграфія

Востраў Седрас месціцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 23,3 км ад заходняй ускраіны паўвострава Каліфорнія. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 38,34 км. Найбольшая шырыня — 16,48 км.

Седрас утвораны ў выніку вулканічнай дзейнасці, якая пачалася ў Юрскі перыяд. Суша сфарміравана магматычнымі, метамарфічнымі і асадкавымі пародамі. Дамінуюць горныя пейзажы. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Седрас (1205 м). Карысныя выкапні — галіт, золата і медзь.

Клімат трапічны засушлівы. Дзякуючы прахалодным паветраным масам і плыням з Ціхага акіяна тут не так спякотна, як на суседнім паўвостраве Каліфорнія. Сярэдняя гадавая тэмпература +22°C. У ліпені слупок тэрмометра можа падвышацца да 28,6°C. На ўзбярэжжы часцяком здараюцца ранішнія туманы, аднак сутачнае надвор’е пераважна сухое. Высокія горы затрымліваюць вільготныя паветраныя масы, таму на іх схілах выпадае больш асадкаў.

Прырода

Для прыроды вострава Седрас характэрны высокі паказчык эндэмічнай флоры і фаўны. Прыбярэжныя і нізкія часткі на працягу года атрымліваюць мала вільгаці, таму тут дамінуюць ксерафітныя травы і хмызнякі. У гарах захаваліся хваёвыя і ядлаўцовыя гаі. У мінулым іх плошча была значна большай, дзякуючы ім востраў атрымаў сваё сучаснае найменне (ісп.: Cedros — “кедры”). Жывёльны свет прадстаўлены рознымі відамі птушак, яшчарак, казурак, грызуноў, ластаногімі і здзічэлымі козамі. Воды каля Седраса адрозніваюцца багаццем рыбных запасаў.

Гісторыя

Індзейцы насялілі востраў Седрас болей за 10 тысяч гадоў таму. Выяўлена болей за 70 археалагічных помнікаў дакалумбавай эпохі. У 1539 г. ён быў адкрыты іспанскімі канкістадорамі. У 1732 г. па патрабаванні манахаў-дамініканцаў, якія апекавалі мясцовае карэннае насельніцтва, тубыльцы пакінулі востраў і перасяліліся ў суседнюю Каліфорнію. Седрас наведваўся піратамі, рыбакамі, кітабоямі і кантрабандыстамі.

У канцы XIX — пачатку XX з’явілася сталае насельніцтва, прадстаўленае здабытчыкамі золата і медзі. У 1917 г. прамысловая здабыча спынілася, аднак жыхары Седраса асвоілі рыбалоўства. У 1920 г. была пабудавана кансервавая фабрыка. Рыбалоўства і перапрацоўка рыбы, а таксама здабыча солі і турызм адыгрываюць значную ролю ў эканоміцы вострава і ў нашы дні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Мексікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат