wd wp Пошук:

Святая Воля

Свята́я Во́ля[1] (трансліт.: Sviataja Volia, руск.: Святая Воля) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы[2]. Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Р6.

Гісторыя

Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка[2]. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне.

Насельніцтва

Інфраструктура

На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.

Гістарычныя і памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 5 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Святая Воля
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Святавольскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара