wd wp Пошук:

Святавольскі сельсавет

Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Святая Воля.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаў[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1433 чалавекі[2], з іх 97,0 % — беларусы[3].

Іншае

Колькасць двароў — 622, колькасць жыхароў — 1360.

Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч[4].

Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна[4].

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Святавольскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна