wd wp Пошук:

Свет Дзікага Захаду

«Свет Дзікага Захаду», або «Заходні свет» (англ.: Westworld) — амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2016 года[4]. Гэта адаптацыя аднайменнага фільма «Заходні свет», напісанага і пастаўленага Майклам Крайтанам у 1973 годзе. Выканаўчымі прадзюсарамі серыяла сталі Джонатан Нолан, Ліза Джой, Дж. Дж. Абрамс, Джэры Вайнтраўб і Браян Бёрк. Нолан таксама выступіў у якасці рэжысёра пілотнай серыі. 14 лістапада 2016 года HBO працягнуў серыял на другі сезон[5].

Месца дзеяння — футурыстычны парк атракцыёнаў «Заходні свет», населены андроідамі[6][7].

Акцёры і персанажы

Асноўны склад

Другарадны склад

Вытворчасць

Задума і распрацоўка

Кампанія Warner Bros. разглядала планы стварэння поўнаметражнага рэмейка фільма «Заходні свет» 1973 года з канца 1990-х гадоў[13]. У 2002 годзе часопіс Variety паведаміў пра падпісанне дагавора паміж Warner Bros. і акцёрам Арнольдам Шварцэнэгерам, які намерваўся прадзюсаваць фільм і выканаць у ім ролю Стралка, раней сыграную Юлам Брынерам[14]; на працягу некалькіх гадоў кампанія спрабавала прыцягнуць да праекта Тарсема Сінгха як рэжысёра і Квенціна Таранціна ў якасці сцэнарыста[15]. У 2011 годзе Warner Bros. усё яшчэ мела планы па стварэнні рэмейку[13].

У жніўні 2013 года было абвешчана, што кампанія кабельнага тэлебачання HBO замовіла пілотную серыю тэлесерыяла па матывах фільма — прадзюсарамі праекта выступілі Дж. Дж. Абрамс, Джонатан Нолан і Джэры Вайнтраўб, прычым Джонатан Нолан выступіў у якасці рэжысёра, а таксама сцэнарыста ў суаўтарстве са сваёй жонкай Лізай Джой[16]. У канцы 2014 года HBO дала ход стварэнню першага сезона серыяла ў супрацоўніцтве з кінакампаніяй Bad Robot Productions; прэм’ера серыяла была запланавана на 2015 год[17].

Менавіта Дж. Дж. Абрамс прапанаваў падаваць сюжэт у серыяле з пункту гледжання андроідаў, а не людзей[18]. Джонатан Нолан сярод іншых крыніц чэрпаў натхненне ў камп’ютарных гульнях, у тым ліку BioShock Infinite, Red Dead Redemption і The Elder Scrolls V: Skyrim, а таксама гульнях ад кампаніі BioWare, дзе няма строга зададзенай маралі, і маральны складнік знаходзіцца ў межах нейкага спектра, без адназначнага падзелу на чорнае і белае[19]. Гульня The Elder Scrolls V: Skyrim прыводзілася як прыклад свету, у якім негульнявыя персанажы, якія кіруюцца камп’ютарам, напрыклад, вясковыя жыхары, жывуць сваім уласным жыццём незалежна ад таго, знаходзіцца побач з імі ігрок ці не[19]. Менавіта гэтая ідэя персанажаў камп’ютарных гульняў паслужыла ўзорам для запраграмаваных гісторый андроідаў у «Свеце Дзікага Захаду», якія замкнутыя ў пастаяннай пятлі і штораз паўтараюць адны і тыя ж учынкі[20]. Каментуючы тэму гвалту ў серыяле, Нолан адзначаў, што «гвалт прысутнічае ў тых гісторыях, якія нам падабаецца глядзець па тэлевізары, але не ў тых, якія нам хацелася б перажыць асабіста»[19].

У серыяле гучаць цытаты з класічных п’ес Уільяма Шэкспіра, у прыватнасці, фраза «У бурных радасцей канец раптоўны» з Рамэа і Джульеты[21] — для андроідаў яна з’яўляецца трыгерам, якія прымушаюць пераацаніць сваё ўспрыманне рэальнасці[22]. «Свет Дзікага Захаду» мае шэраг адсылак да «Алісе ў Краіне Цудаў» Льюіса Кэрала — да іх адносяцца, напрыклад, сіняя сукенка Далорэс і сцэна чаявання ў пустыні, якая вельмі нагадвае кананічныя ілюстрацыі Джона Тэніэла да «Алісы»[23]. Паводле слоў Нолана, у серыяле ёсць некалькі відавочных і невідавочных сувязяў паміж галоўнай гераіняй Далорэс і Алісай, галоўнай гераіняй кэралаўскай кнігі; сама кніга Кэрала таксама з’яўляецца ў серыяле, і героі зачытваюць урыўкі з яе[24].

«Стварэнне Адама», фрэска Сіксцінскай капэлы працы Мікеланджэла

Адсылкі да выяўленчага мастацтва ўключаюць у сябе вобразы, спісаныя з «Вітрувіянскага чалавека» Леанарда да Вінчы, «Свету Крысціны» Эндру Уаета і «Стварэння Адама» Мікеланджэла [21] — рэпрадукцыя «Стварэнні Адама» з’яўляецца ў фінале першага сезона, і адзін з герояў серыяла, доктар Форд, паказвае на яе і пераказвае тэорыю, высунутую ў 1990 годзе амерыканскім урачом Фрэнкам Мешбергерам, пра тое, што ў выяве Бога на фрэсцы насамрэч зашыфравана анатамічная выява чалавечага мозгу[25].

У сюжэце серыяла немалое месца займае канцэпцыя «бікамералізму», ці «двухпалатнага розуму», высунутая амерыканскім псіхолагам Джуліянам Джэйнсам у 1976 годзе — аб тым, што мысленне старажытных людзей адрознівалася ад мыслення сучасных і некалі чалавечы мозг быў «двухпалатным», падзеленым на дзве часткі, адна з якіх паведамляла іншай, што рабіць, а іншая выконвала загады, успрымаючы голас іншай часткі мозгу як «вонкавы», які належыць вышэйшым сілам — распад гэтай сістэмы, паводле меркавання Джэйнса, прывёў да ўтварэння ўласнага «Я» і свядомасці ў сучасным сэнсе гэтага слова[26].

У фільме «Заходні свет» 1973 гады фігуравалі і іншыя паркі, аформленыя ў стылі не Дзікага Захаду, а Рымскай імперыі і Сярэднявечча — Нолан дапушчаў, што падобныя паркі могуць у далейшым з’явіцца ў серыяле[27], і сапраўды, у апошняй серыі першага сезона было паказана закуліссе яшчэ аднаго парку з японскімі самураямі[28]. Пісьменнік Джордж Марцін, па чыіх кнігах у жанры сярэдневяковага фэнтэзі быў зняты іншы паспяховы серыял HBO — «Гульня тронаў» — сустракаўся з Ноланам і Джой і прапанаваў ім ідэю магчымага красовера паміж серыяламі — парку з андроідамі, заснаванага на свеце «Гульні тронаў»[29].

Кастынг

Энтані Хопкінс і Эван Рэйчэл Вуд сталі першымі акцёрамі, з кім дамовіліся прадзюсары серыяла, і былі зацверджаны іх ролі доктара Роберта Форда і Далорэс Абернаці адпаведна. У жніўні 2014 года да праекта далучылася цэлая група акцёраў у складзе: Джэфры Райт, Радрыгу Сантору, Інгрыд Бульсё Бердал, Шэнан Вудвард, Анжэла Сарафян, Сайман Куортэрман і Джэймс Марсден.

Здымкі

Здымкі пілотнага эпізоду адбыліся ў ліпені і ў жніўні 2014 года ў Лос-Анджэлесе[30].

Крытыка

Першы сезон серыяла атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Станоўча быў ацэнены акцёрскі склад[31][32][33], «годны галівудскага блокбастара»[33], чыя трупа «зрабіла б гонар многім кінастужкам»[31]. Запазычваючы асноўную ідэю ад фільма 1973 года серыял не выглядае як рэмейк. Ён кардынальна адрозніваецца з пункту гледжання жанру і ўяўляе сабой фантастычную драму супраць трылера арыгінала. Сюжэт інтрыгуе загадкамі і філасофскімі алюзіямі[31]. Серыял ўздымае мноства тэм, у якіх тэматыка штучнага інтэлекту адыгрывае не апошнюю ролю, але і не заўсёды першую[32]. Незвычайная і форма падачы апавядання — тры паралельныя «таймлайны», якія разгортваюцца на экране, не адрозныя адзін ад аднаго. «Свет Дзікага Захаду» атрымаўся суцэльным творам, здольным спарадзіць грамадскія дыскусіі, як гэта некалі зрабіў серыял «Застацца ў жывых»[34]. З прычыны таго, што ў сюжэце шмат гвалту і аголенай натуры, праект параўноўвалі з «Гульнёй тронаў». Сярод негатыўных водгукаў існавала меркаванне, што па сутнасці серыял не ўяўляе ў сваёй канцэпцыі нічога новага[33]. Да мінусаў журналісты таксама адносілі інтэлектуальную безуважлівасць да таго, што адбываецца, асабліва ўласцівае пілотнай серыі[31]. «Афіша. Daily» пісала:

« Серыял, гулец з храналогіяй, на працягу ўсяго сезона сцірае розніцу паміж учора, сёння і заўтра, прад'явіў па-чартоўску нетрывіяльны спосаб апавядання. Пэўна, трэба быць андроідам, каб не ацаніць шоу хоць бы на гэтым узроўні. «Гэта ні да чаго не падобнае», — скажуць адны. «Спыніць маторыку», — скажуць іншыя[34]. »

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 30 мая 2020.
  2. https://web.archive.org/web/20161102125807/http://www.hbo.com/search?type=schedule&focusId=784040 Праверана 11 верасня 2016.
  3. https://web.archive.org/web/20161018220224/http://www.hbo.com/search?type=schedule&focusId=784045 Праверана 14 кастрычніка 2016.
  4. Prudom, Laura. ‘Westworld,’ ‘Divorce,’ ‘Insecure’ Set HBO Premiere Dates (нявызн.). Variety (30 ліпеня 2016). Праверана July 31, 2016.
  5. Andreeva, Nellie. ‘Westworld’, ‘Divorce’ & ‘Insecure’ Renewed For Season 2 By HBO (нявызн.). Deadline.com (14 лістапада 2016). Праверана November 14, 2016.

  6. HBO Greenlights Sci-Fi Pilot Westworld From J.J. Abrams and Jonathan Nolan (нявызн.). TV Line (31 жніўня 2013).
  7. HBO дал зелёный свет сериалу “Westworld” (нявызн.) (недаступная спасылка). Channel i (19 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 14 студзеня 2017.

  8. Thandie Newton Joins HBO’s ‘Westworld’ (нявызн.). Variety (13 жніўня 2014).

  9. James Marsden Joins HBO’s ‘Westworld’ (нявызн.). Variety (8 жніўня 2014).
  10. 1 2 3 4 5 ‘Hunger Games,’ ‘Raising Hope’ actors join HBO’s ‘Westworld’ (нявызн.). Entertainment Weekly (6 жніўня 2014).

  11. HBO’s Westworld adds cast (нявызн.) (13 ліпеня 2015).
  12. Anthony Hopkins, Evan Rachel Wood to Star in HBO’s ‘Westworld’ (нявызн.). The Hollywood Reporter (Jule 22 2014).
  13. 1 2 Kit, Borys. EXCLUSIVE: ‘Lethal Weapon,’ ‘Wild Bunch’ Reboots Revived After Warner Bros. Exec Shuffle (нявызн.), The Hollywood Reporter .
  14. Michael Fleming. Franky G. gains ‘Confidence’; Sanger teams with Elbert(англ.) . Variety (13 сакавіка 2002). Праверана 6 лістапада 2016.
  15. Brian Tallerico. The Long, Weird History of the Westworld Franchise(англ.) . Vulture.com (30 верасня 2016). Праверана 6 лістапада 2016.
  16. Hertzfeld, Laura. HBO orders ‘Westworld’ adaptation from J.J. Abrams (нявызн.). Entertainment Weekly (30 жніўня 2013). Праверана September 2, 2013.
  17. Lesley Goldberg. HBO’s Star-Studded ‘Westworld’ Adaptation Ordered to Series(англ.) . The Hollywood Reporter (17 лістапада 2014). Праверана 6 лістапада 2016.
  18. Sciretta, Peter. Your Westworld Logistical Questions Answered (нявызн.). /Film (4 кастрычніка 2016). Праверана October 8, 2016.
  19. 1 2 3 Fitzmaurice, Larry. How the Creators of ‘Westworld’ Built a Violent World of Robot Cowboys (нявызн.). Vice (30 верасня 2016). Праверана October 8, 2016.
  20. Sciretta, Peter. Your Westworld Logistical Questions Answered (нявызн.). /Film (4 кастрычніка 2016). Праверана October 8, 2016.
  21. 1 2 Шаміль Керашев. Из чего сделан сериал “Мир Дикого Запада”(руск.) . Российская газета (9 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  22. Spangler, Todd. ‘Westworld’ Showrunners Hint at Season 2, Discuss Show’s Video-Game Influences (нявызн.). Variety (9 кастрычніка 2016). Праверана October 15, 2016.
  23. Matthew Turner. Every secret Easter egg and hidden reference in Westworld season 1(англ.) . GamesRadar (6 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  24. James Hibberd. Westworld producers on episode 3 burning questions(англ.) . Entertainment Weekly (16 кастрычніка 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  25. Rachel Becker. Does the Michelangelo painting in the Westworld finale really show a brain — or is it a uterus?(англ.) . The Verge (6 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  26. Patches, Matt. Why the Bicameral Mind Theory Is Crucial to Unlocking ‘Westworld’ (нявызн.). Thrillist (17 кастрычніка 2016). Праверана November 17, 2016.
  27. Hooton, Christopher. Westworld set to feature different themed worlds, just not the Medieval and Roman ones from the film (нявызн.). The Independent (14 кастрычніка 2016). Праверана October 15, 2016.
  28. Megan Willett. The ‘Westworld’ finale gave fans a major clue there could be more robot worlds out there (нявызн.). Business Insider (5 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  29. Murthi, Vikram. ‘Game of Thrones’ and ‘Westworld’ Crossover: George R. R. Martin Pitched Idea To Showrunners (нявызн.). IndieWire (20 кастрычніка 2016). Праверана October 21, 2016.

  30. How HBO’s ‘Westworld’ Became TV’s Hottest Project (нявызн.). The Hollywood Reporter (29 жніўня 2014).
  31. 1 2 3 4 Борис Иванов.. Рецензия на пилот сериала «Мир Дикого Запада»(руск.) . Film.ru (3 кастрычніка 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  32. 1 2 Дмитрий Шепелёв.. Почему «Мир Дикого Запада» — главный сериал сезона(руск.) . Мир фантастики (7 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  33. 1 2 3 Что тебе снится, блуждающий биоробот?(руск.) . Российская газета (6 кастрычніка 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  34. 1 2 Максим Сухагузов.. Как стоит понимать сериал «Мир Дикого Запада»(руск.) . Афиша. Daily (8 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Фільмы, знятыя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Фільмы Дж. Дж. Абрамса
Катэгорыя·Драматычныя тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2016 года
Катэгорыя·Тэлесерыялы Warner Bros. Television
Катэгорыя·Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Тэлесерыялы на англійскай мове
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2016 года
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)