wd wp Пошук:

Кінапрадзюсар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прадзюсар. Прадзюсар (англ.: producer, ад produce — вырабляць) у кінематографе — давераная асоба кінакампаніі, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільма. Ён таксама прымае актыўны ўдзел у падборы акцёраў, тэхнічнага персаналу. Функцыі прадзюсара могуць выконваць таксама рэжысёры, акцёры, сцэнарысты.

Асноўная задача прадзюсара — забяспечыць здымачнай групе ўмовы для здымак фільма, стварыць ёй умовы для паспяховай рэалізацыі творчай задачы (звышзадачы).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кінапрафесіі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары