wd wp Пошук:

BioWare

BioWare Corp. — канадскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння. Кампанія была заснавана ў лютым 1995 года трыма медыкамі — Рэям Музікай, Грэгам Зэшчукам і Аўгусцінам Іпам. Яна размешчана ў горадзе Эдмантан, у Канадзе. BioWare спецыялізуецца на вытворчасці відэа- і камп’ютарных гульняў. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі CRPG-бэстсэлеры, Baldur’s Gate і Neverwinter Nights. З 2003 года кампанія пачала выпускаць гульні ў жанры CRPG і для гульнявых прыставак. У прыватнасці, Star Wars: Knights of the Old Republic, выйшла як на PC, так і на Xbox. Jade Empire, доўгі час была Xbox-эксклюзівам, пазней была партавана на PC.

Музіка і Зэшчук на гэты момант узначальваюць BioWare. Музіка займае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, а Зэшчук — прэзідэнта кампаніі. Аўгусцін Іп пакінуў кампанію ў 1997 годзе і вярнуўся да медыцынскай практыкі.

У лістападзе 2005 было абвешчана, што BioWare і Pandemic Studios аб’яднаюцца, а фонд прыватных інвестыцый Elevation Partners укладзе сродкі ў гэта партнёрства. Тым не менш, абедзве кампаніі захавалі ўсе свае брэнды і найменні.

13 сакавіка 2006 года, BioWare абвясціла пра адкрыццё новай студыі ў Осціне, штат Тэхас. Яе ўзначалілі ветэраны гульнявой індустрыі Гордан Уолтан і Рычард Вогел[1].

Увосень 2006 года BioWare абвясцілі пра распрацоўку гульні для Nintendo DS[2], ёй стала Sonic Chronicles: The Dark Brotherhood, выпушчаная праз два гады .

11 кастрычніка 2007 года Electronic Arts заявіла пра набыццё кампаніі VG Holding Corp., кіравальнай BioWare і Pandemic. Увогуле EA заплаціла 860 млн долараў.

Гульні

Гульні іншых распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць рухавічкі BioWare

Спасылкі

Зноскі

  1. Previews — BioWare E3 Look Forward — MMORPG.com Архівавана 12 жніўня 2014.
  2. BioWare developing for DS — News at GameSpot
  3. Press Release: Launch Date for The Old Republic Announced // SWTOR.com, 12 кастрычніка 2011
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў Канады
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу