wd wp Пошук:

Рамэа і Джульета

Рамэа і Джульета (англ.: Romeo and Juliet) — трагедыя Уільяма Шэкспіра, напісана ў 15941595 гадах, упершыню надрукавана ў 1597 годзе. Сюжэт узяты з апублікаванай у 1562 годзе аднайменнай паэмы Артура Брука, крыніца якой — навела італьянскага пісьменніка Матэо Бандэла. Гэты самы сюжэт вядомы і па навеле італьянскага пісьменніка Луіджы Да Порта «Гісторыя двух высакародных каханкаў» (1524).

Упершыню тэкст на беларускай мове ў перакладзе Кандрата Крапівы быў надрукаваны ў 1954 годзе.

Тэатральныя пастаноўкі ў Беларусі

Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі была пастаноўка трагедыі «Рамэа і Джульеты» у 1946 годзе Беларускім тэатрам імя Я.Купалы — рэжысёр Л.Літвінаў. У галоўных ролях Б.Платонаў (Рамэа) і І.Ждановіч (Джульета). «Рамэа і Джульета» таксама ставілася ў Гомельскім абласным драматычным тэатры (1962, рэжысёр: Л.Эльстан), Магілёўскім абласным драматычным тэатры (1972, рэжысёр У. А. Караткевіч) і Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (1986, рэжысёр Валерый Мазынскі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
П’есы XVI стагоддзя
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Трагедыі Шэкспіра
Рамэа і Джульета
Вікіпедыя:Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле