wd wp Пошук:

Светнік зязюлін

Све́тнік зязюлін[3][4] (Silene flos-cuculi) — від кветкавых раслін роду Светнік (Lychnis) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), некаторымі аўтарамі ўключаецца ў род Светнік (Lychnis).

Назвы

Светнік зязюлін[3][5], зязюлін цвет[3], бурчык[3][5], палявая смалянка[3][5], смолка балацяная, чарацвет[3], смолка баравая, дрэма[6][7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—90 см. Сцябло прамое, шурпатае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Сцябловае лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, прыкаранёвае — падоўжаналанцэтнае, звужанае ў чаранок. Кветкі ружовага колеру, часам белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці з супраціўнымі галінкамі. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Японіі[8]. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф і эўтроф[9]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, лясах і хмызняках, на нізінных балотах і па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  9. Кукушкин цвет обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Меданосныя расліны