wd wp Пошук:

Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (руск.: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 года з дазволу камандавання Добраахвотніцкай арміі, генералаў Карнілава і Аляксеева.

Гісторыя

Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

У ліпені 1918 года Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстанні. Таксама рыхтаваліся паўстанні ў Маскве і Казані, але арвшты некаторых сяброў саюза ў траўні 1918 года скасавалі іх. Пасля задушэння паўстанняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленні ў Москве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых гарадах.

Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

У студзені 1921 года арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (бел.: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весці змаганне і подрыўную дзейнасць супраць бальшавіцкага рэжыма: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюза накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю прцідзеяння бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзення спробаў падняцця народнага пащстання для скідывання бальшавізму[1].

Інфармацыйнае Бюро Народнага Союза Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (не меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (руск.: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»); Было выдадзена не меней за 22 нумароў; Апошні з вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 года.

У пачатку 1924 года асноўны кантынгент Народнага саюза, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союза, быў знішчаны АДПК у ходзе аперацыі «Сіндыкат-2». Лідар НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны у тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.

На Беларусі

Паводле сведчанняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:

На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаныя Савінкаўскім “Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды”, з якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і “Беларускі палітычны камітэт”. Агульнае караўніцтва аперацыямі належала “Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой” Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))   

На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаны Савінкаўскім “Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды”, зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і “Беларускі Палітычны Камітэт”. Агульнае караўніцтва апэрацыямі належала “Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой.

Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтр, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюза Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэта было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:

За перыяд з 1921 па 1923 год органамі УНК-ДПК ліквідаваныя былі наступныя аддзелы “Саюза Абароны Радзімы і Свабоды”, якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасцю, накіраванай выключна на знішчэнне савецкай уладыЗаходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасцю звыш за 300 чалавек. Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))   

за пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК - ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы “Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды”, якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады -Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек.

Структура

Штаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]

Зноскі

  1. Голинков Д. Л. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
  2. Союз Защиты Родины и Свободы // Клементьев В. Ф. В большевицкой Москве (1918—1920) — м: Русский путь, 1998. — 446 с. — C. 119.
  3. Виталий Шенталинский. Свой среди своих. Савинков на Лубянке // Новы свет. — 1996. — № 7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1918 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе