«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (руск.: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 года з дазволу камандавання Добраахвотніцкай арміі, генералаў Карнілава і Аляксеева.
У ліпені 1918 года Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстанні. Таксама рыхтаваліся паўстанні ў Маскве і Казані, але арвшты некаторых сяброў саюза ў траўні 1918 года скасавалі іх. Пасля задушэння паўстанняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленні ў Москве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых гарадах.
У студзені 1921 года арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (бел.: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весці змаганне і подрыўную дзейнасць супраць бальшавіцкага рэжыма: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюза накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю прцідзеяння бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзення спробаў падняцця народнага пащстання для скідывання бальшавізму[1].
Інфармацыйнае Бюро Народнага Союза Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (не меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (руск.: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»); Было выдадзена не меней за 22 нумароў; Апошні з вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 года.
У пачатку 1924 года асноўны кантынгент Народнага саюза, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союза, быў знішчаны АДПК у ходзе аперацыі «Сіндыкат-2». Лідар НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны у тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.
Паводле сведчанняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:
На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаныя Савінкаўскім “Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды”, з якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і “Беларускі палітычны камітэт”. Агульнае караўніцтва аперацыямі належала “Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой” Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))
На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаны Савінкаўскім “Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды”, зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і “Беларускі Палітычны Камітэт”. Агульнае караўніцтва апэрацыямі належала “Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой.
Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтр, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюза Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэта было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:
За перыяд з 1921 па 1923 год органамі УНК-ДПК ліквідаваныя былі наступныя аддзелы “Саюза Абароны Радзімы і Свабоды”, якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасцю, накіраванай выключна на знішчэнне савецкай улады — Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасцю звыш за 300 чалавек. Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))
за пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК - ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы “Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды”, якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады -Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек.
Штаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]
Барыс Савінкаў узначальваў арганізацыю і ад яе імя вёў перамовы з прадстаўнікамі Антанты.
Флегант Клепікаў — Савінкаваў сакратар і адначасна скарбнік.
Любоў Дыкгаф — Савінкаваў сакратар[3].
Палкоўнік Пярхураў — начальнік штаба.
Палкоўнік Гопер — начальнік ваярскіх кадраў.
Палкоўнік Страдзецкі — сувязь з Добраахвотнай арміяй на ўсіх франтах.
Падпалкоўнік Брэда — выведка, контрвыведка і антыбальшавіцкая прапаганда сярод латышскіх стралковых фармаванняў.
Доктар Аксанін (Мікалай Сяргеевіч Рыгор’еў) — начальнік правінцыйнага аддзела і прапаганды.
Ротмістр Сумскага гусарскага палка Аляксандр Віленкін — кавалерыйскі цэнтр арганізацыі
Капітан лейб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады Шрэдэр — артылкрыйскі цэнтр.
Аляксандр Дыкгаф дапамагаў падтрымліваць зносіны з замежнымі прадстаўнікамі.