Сапо́цкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Беластоцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. — Гродзенскай вобласці. Цэнтр — г. п. Сапоцкін. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў:
16 жніўня 1945 года Ліпскі сельсавет перададзены Польшчы. 8 ліпеня 1950 года ў склад Польшчы перададзены Рыгалаўскі і Старабагатырскі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года Валавічоўскі сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, Ласоснаўскі сельсавет — у Баранавіцкі[2]. 10 сакавіка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гродзенскага раёна.