Но́вікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Новікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета.