Ло́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лойкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сільванавецкага сельсавета з вёскамі Белае Болта, Белічаны, Войтаўцы, Ленькі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Сільванаўцы і хутарам Міхайлава, вёскі Самбары і Шадзінцы перададзены ў склад Сапоцкінскага пассавета, вёскі Баля Касцельная, Беражаны, Забрачаны, Капланаўцы, Скрынкі перададзены ў склад Навумавіцкага сельсавета[1]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Беражаны, Забрачаны, Зарачанка[2]. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы.