wd wp Пошук:

Сільванавецкі сельсавет

Сільванаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сільванаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, вёскі Белае Болта, Белічаны, Войтаўцы, Ленькі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Сільванаўцы і хутар Міхайлава перададзены ў склад Лойкаўскага сельсавета, вёскі Каўняны, Кодзеўцы і Шынкаўцы перададзены ў склад Сапоцкінскага пассавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе