Ра́чыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рачыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валавічоўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Валавічоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, цэнтр перанесены ў вёску Рачыца[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына, Рачыцы і Свяцк перададзены ў склад Навумавіцкага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады — у склад Сапоцкінскага пассавета[2].