wd wp Пошук:

Самшыт вечназялёны

Самшыт[3] (Búxus sempervírens) — драўняная расліна, від роду Самшыт (Buxus) сямейства Buxaceae. У прамысловасці драўніну самшыта часам называюць пальмавым дрэвам[4].

Біялагічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Самшыт вечназялёны — дрэва вышынёй да 15 м, часам куст.

Парасткі прамыя, тырчаць, чатырохгранныя, зялёныя, густа пакрытыя лісцем.

Лісце на кароткіх чаранках, амаль сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, моцна адрозніваецца па форме, скурыстае, голае, з бліскучым цёмна-зялёным верхнім бокам і светла-зялёным, нават жаўтлявым ніжнім.

Кветкі дробныя, зеленаватыя, звычайна аднаполыя, тычынкавыя — у кампактных галоўкавых суквеццях, песцічныя — адзінкавыя[5].

Плод — дробная чорна-карычневая трохражковая шарападобная каробачка з вырастамі і створкамі, якія раскрываюцца па меры паспявання насення.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Пярэдняй Азіі. Яго арэал распасціраецца ад паўднёвай Англіі да паўночнага Марока, а на ўсходзе дасягае Турцыі і Заходняга Каўказа.

Ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[6]. Ценелюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на скалах, камянях і камяністых россыпах, узлесках шыракалістых лясоў[6].

Значэнне і прымяненне

Расліна выкарыстоўваюць пры стварэнні бардзюра, радзей — жывой загарадзі. Тэхнічная культура[6]. Расліна ядавітая[6].

Таксанамія

Сінонімы

Па дадзеных The Plant List на 2010 год[7], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кавказская пальма // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. Пальмовое дерево // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  5. Самшит
  6. 1 2 3 4 5 Самшит вечнозелёный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Buxus sempervirens L. is an accepted name(англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (18 ліпеня 2010). Праверана 26 верасня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Самшытавыя
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Флора Афрыкі