wd wp Пошук:

Самшыт

Самшыт[3] (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Налічвае больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.

Апісанне

Вечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2—12 м (зрэдку 15—20 м). Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка.

Драўніна самшыта («пальмавае дрэва») светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Самшыт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.143

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Самшытавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Каштоўныя пароды драўніны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Флора Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Ядавітыя расліны