wd wp Пошук:

Рыгор Іванавіч Тарануха

Рыгор Іванавіч Тарану́ха (руск.: Григорий Иванович Таранухо; нар 25 верасня 1933, пасёлак Вазнясенск, Клімаўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003). Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1980). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2001). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Вынаходнік СССР (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія

У 1953 годзе скончыў Навазыбкаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і з 1956 года працаваў галоўным аграномам у расемгасе «Іскра» Клімаўскага раёна Бранскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1962 годзе і працаваў у ёй з 1966 года. У 1966—1976 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры генетыкі, з 1976 загадчык кафедры селекцыі і насенняводства. Адначасова з 1974 года загадчык апорнага пункта Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута зернебабовых і крупяных культур па генетыцы і селекцыі лубіну.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Мае 9 аўтарскіх пасведчанняў на сарты і вынаходніцтвы. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: «Акадэмічны 1», «Акадэмічны 2», «Горацкі», «БСГА-382», «Матыў-369», «Пружанскі» і інш.

Намінацыі і ўзнагароды

Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджскім універсітэце Вялікабрытаніі намініраваны на званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), ордэнам Дружбы народаў (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), НАН Беларусі. Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (г. Кембрыдж) атрымаў званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Асноўныя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вынаходнікі СССР
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімаўскім раёне