wd wp Пошук:

Рутвіца рагатая

Ру́твіца рагатая[3] (Lotus corniculatus) — від кветкавых раслін роду Рутвіца (Lotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Назва

Рутвіца рагатая, руцвіца[4][5], трызаўка, заяччы браткі, рута польная[6][7], заячча трава, палявая акацыя[8].

Сінонімы

У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Сцябло ляжачае, прыўздымаецца або ўзыходзіць. Корань стрыжнёвы. Лісце чарговае, чарашковае, тройчатае.Прылісткі завостраныя, лісточкі да 15 мм даўжынёй, яйкападобныя. Суквецці парасонавыя, пяцікветкавыя. Кветкі да 15 мм даўжынёй, жоўтыя. Чашачка слабаапушаная або голая. Бабы да 25 мм даўжынёй, прамыя.

Цвіце з канца вясны да позняй восені.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Меданосныя пчолы ахвотна збіраюць нектар з кветак віду. Медадайнасць — да 15 кг з гектара суцэльных пасеваў[9].

Падвіды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Абрикосов Х. Н. и др. Лядвенец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Меданосныя расліны