Ру́твіца рагатая[3] (Lotus corniculatus) — від кветкавых раслін роду Рутвіца (Lotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Рутвіца рагатая, руцвіца[4][5], трызаўка, заяччы браткі, рута польная[6][7], заячча трава, палявая акацыя[8].
У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Сцябло ляжачае, прыўздымаецца або ўзыходзіць. Корань стрыжнёвы. Лісце чарговае, чарашковае, тройчатае.Прылісткі завостраныя, лісточкі да 15 мм даўжынёй, яйкападобныя. Суквецці парасонавыя, пяцікветкавыя. Кветкі да 15 мм даўжынёй, жоўтыя. Чашачка слабаапушаная або голая. Бабы да 25 мм даўжынёй, прамыя.
Цвіце з канца вясны да позняй восені.
Меданосныя пчолы ахвотна збіраюць нектар з кветак віду. Медадайнасць — да 15 кг з гектара суцэльных пасеваў[9].