wd wp Пошук:

Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.

Улетку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама»[2], але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[3]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015[4]. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне»[6], але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[8].

З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне з «Гомелем»[10]. У сезоне 2021 у якасці трывалага іграка асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[11] і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала», у сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[12].

Міжнародная кар’ера

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльДняпро-ТрансмашБеларусь90
2006Д1ДняпроБеларусь10
2007Д1ДняпроБеларусь80
2008Д2СпартакБеларусь201
2009Д2Ведрыч-97Беларусь268
2010 (1)Д2Ведрыч-97Беларусь154
2010 (2)Д2ГомельБеларусь100
2011 (1)дубльГомельБеларусь131
2011 (2)Д2СлавіяБеларусь145
2012Д1СлавіяБеларусь291
2013Д1СлавіяБеларусь282
2014 (1)Д2ГранітБеларусь51
2014 (2)Д2ГарадзеяБеларусь50
2015Д2ГарадзеяБеларусь170
2016Д2ГомельБеларусь257
2017Д1ГомельБеларусь271
2018Д1ГомельБеларусь240
2019Д1ГомельБеларусь212
2020Д2ГомельБеларусь225
2021Д1ГомельБеларусь261

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Жевнеров, Юденков и Дударь находятся на просмотре в брестском «Динамо»
  3. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  4. Ярославский заключил контракт с “Городеей”, еще три футболиста продлили соглашения
  5. “Городею” покинуло восемь футболистов
  6. Юденков, Матвеенко, Хачатурян, Букаткин, Комаровский и Сергей Концевой могут перейти в «Белшину»
  7. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками
  8. “Гомель” продлил контракты с Юденковым и Ковалевым
  9. Юденков продлил соглашение с “Гомелем”
  10. “Гомель” продлил контракт с Юденковым
  11. Футбол. Руслан Юденков покинул “Гомель”
  12. Рустал Юденков и Павел Чикида перешли в казахстанский “Мактаарал”
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мактаарал
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы