wd wp Пошук:

Рудня Жураўлёва

Ру́дня Жураўлёва[1] (трансліт.: Rudnia Žuraŭliova, руск.: Рудня Журавлёва) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 18 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 148 км ад Гомеля.

Водная сістэма

Рака Брагінка (прыток Дняпро).

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой пад прамым кутом з усходу далучаецца кароткая шыротная вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска Рудня ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1908 годзе ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Рудня-Жураўлёўскага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. П. Чкалава. Знаходзіліся клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, крама.

Побач радовішчы жалезных руд і торфу.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Жураўлёва Ру́дня

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)