У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Робінсан.
Роберт Ро́бінсан[4] (англ.: Sir Robert Robinson; 13 верасня 1886, Бафард, паблізу г. Чэстэрфілд, — 24 лютага 1975, Лондан) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1920). Замежны член АН СССР (1966).
Ступень доктара навук атрымаў па заканчэнні Манчэстэрскага ўніверсітэта (1910). Прафесар арганічнай хіміі Сіднейскага (1912—1915), Ліверпульскага (1915—1921), Манчэстэрскага (1922—1928) і Лонданскага (1928—1930) універсітэтаў, прафесар хіміі Оксфардскага ўніверсітэта (1930—1955). У 1939—1941 гадах прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі, у 1945—1950 гадах прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства.
Нобелеўская прэмія па хіміі (1947) «За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў».
Навуковыя і акадэмічныя пасты | ||
---|---|---|
Папярэднік: Генры Дэйл |
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства 1945—1950 |
Пераемнік: Эдгар Дуглас Эдрыян |