wd wp Пошук:

Чэстэрфілд

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Чэстэрфілд (фр.: Chesterfield) — невялікі архіпелаг у Каралавым моры. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Агульная плошча сушы — меней за 10 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Архіпелаг уяўляе сабою адзін з найбуйнейшых у свеце каралавых атолаў. Плошча яго лагуны складае прыкладна 3500 км², а глыбіня — 51 м. Уздоўж рыфа, які атачае лагуну, знаходзяцца невялікія пясчаныя астраўкі. Самы высокі востраў Пасаж дасягае ўсяго 12 м. Найбуйнейшы востраў Анкорыдж цягнецца ўздоўж лагуны на 400 м. У шырыню — не болей за 100 м. Востраў Бамптон мае акружнасць 180 м. Астатнія яшчэ меншыя.

Астравы пакрыты травяной расліннасцю, на самых вялікіх ёсць таксама хмызнякі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі.

Гісторыя

Архіпелаг быў адкрыты ў 1793 г. экіпажам брытанскага карабля «Чэстэрфілд». У першай палове XIX ст. яго часцяком наведвалі кітабоі. У 1867 г. брытанскі ўрад перадаў эксклюзіўныя правы на здабычу на астравах гуана «Англа-Аўстралійскай кампаніі», заснаванай тасманійцам і былым кітабоем Вільямам Кроўтэрам. Здабыча працягвалася да 1882 г., прычым здабытчыкі загубілі на рыфах 5 караблёў. У 18791888 гг. на поўначы атола здабычу гуана вялі французскія кампаніі з Новай Каледоніі.

У 1939 г. Францыя афіцыйна абвясціла архіпелаг Чэстэрфілд сваёй тэрыторыяй. У 1968 г. на востраве Люп (19°59′ пд. ш. 158°28′ у. д.HGЯO) была пабудавана французская аўтаматычная метэаралагічная станцыя. Астравы часта наведваюць навуковыя экспедыцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Новай Каледоніі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Незаселеныя астравы