wd wp Пошук:

Ратміраў

Ратмі́раў[2] (трансліт.: Ratmiraŭ, руск.: Ратмиров) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Назва пасёлку прысвоена 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя Ратміравічы на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода

Вакол пасёлка лес.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, размешчаных побач з чыгункай. Чыгуначная станцыя і гаспадарчыя пабудовы — на ўсходзе. Забудова двухбаковая. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.

Гісторыя

У 1930 (1916 ?) годзе чыгунка ад Бабруйска пракладзена да Ратміравічаў і пачала працу чыгуначная станцыя. Побач паступова складваўся пасёлак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 4 жыхары.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмераў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)