Ратмі́раў[2] (трансліт.: Ratmiraŭ, руск.: Ратмиров) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Назва пасёлку прысвоена 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 24 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя Ратміравічы на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Вакол пасёлка лес.
На аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.
Планіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, размешчаных побач з чыгункай. Чыгуначная станцыя і гаспадарчыя пабудовы — на ўсходзе. Забудова двухбаковая. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.
У 1930 (1916 ?) годзе чыгунка ад Бабруйска пракладзена да Ратміравічаў і пачала працу чыгуначная станцыя. Побач паступова складваўся пасёлак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 4 жыхары.