wd wp Пошук:

Рапа-Іці

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Рапа-Іці, Рапа, Рапаіці (франц., таіц.: Rapa Iti, Rapa, Rapaiti) — востраў у групе астравоў Тубуаі. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Плошча — 40 км². Насельніцтва — 482 чал. (2007 г.).

Геаграфія

Востраў Рапа-Іці месціцца на поўдні Французскай Палінезіі ў 690 км на паўднёвы захад ад вострава Тубуаі, у 1238 км ад Папеэтэ, у 16325 км ад Парыжа, у 17031 км ад Мінска.

Мае вулканічнае паходжанне. Абрысамі нагадвае грэчаскую літару ς. Даўжыня — 9,8 км, найбольшая шырыня — 7,6 км. Аснова сушы сфарміравана базальтамі. Берагі абрывістыя. На захадзе і ўсходзе вылучаюцца прасторныя бухты. Востраў даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Перау (650 м). Клімат трапічны вільготны.

Насельніцтва жыве пераважна ў цэнтры і на поўначы Рапа-Іці. На поўдні створаны запаведнік Манатау. Першародная прырода вострава пацярпела ад імклівага развіцця сельскай гаспадаркі яшчэ да прыходу еўрапейцаў. Схілы многіх гор страцілі расліннасць і падвергнуліся моцнай эрозіі.

Гісторыя і культура

Насельніцтва Рапа-Іці складае асобны палінезійскі этнас эната рапаіці, культура і мова якога значна адрозніваецца ад суседзяў тубуаі і таіцян.

Адно з першых вядомых найменняў вострава — Апара (ад мясцовага слова пар, літаральна «умацаванне»). Яно было зафіксавана брытанскім першаадкрывальнікам Дж. Ванкуверам у 1791 г.

Нарвежскі даследчык Тур Хеердал лічыў, што востраў Рапа-Іці (літаральна «Малая Рапа») можа быць гістарычна звязаны з востравам Рапануі (літаральна «Вялікая Рапа»). Падчас археалагічных раскопак ім было выяўлена 15 каменных умацаванняў (пра іх існаванне вучоныя і ўлады Французскай Палінезіі ведалі і раней, у наш час вядома 28). Была высунута гіпотэза, што Рапа-Іці мог з’яўляцца прарадзімай рапануі. Але ў будучым яна не знайшла падцверджання. Як высветлілася, першыя насельнікі з’явіліся на Рапа-Іці не раней за 1150 г. н. э. Шчыльная палінезійская каланізацыя адбылася пасля XIII ст.

Аднак у вострава Рапаі-Іці ўсё ж маюцца агульныя паралелі з востравам Рапануі. У абодвух гэтых ізаляваных частках Акіяніі ў выніку чалавечай дзейнасці адбыліся экалагічныя катастрофы, якія прывялі да пераўладкавання культуры і грамадства. Імклівае павелічэнне насельніцтва на Рапа-Іці спрыяла спальванню лесу і тэрасіраванню схілаў гор для вырошчвання тара. Да канца XV ст. тубыльцы амаль знішчылі вялікія дрэвы і хмызнякі, што стала прычынай эрозіі глебы, а, значыць, і скарачэння плошчы палеткаў. Для далейшага забеспячэння сваіх абшчын прыдатнай зямлёй астравіцяне пачалі міжусобныя войны і будаўніцтва ўзгаданых ваенных умацаванняў.

Пасля адкрыцця Рапа-Іці Дж. Ванкуверам сюды сталі прыязджаць іншыя еўрапейскія гандляры і даследчыкі. У выніку завезеных імі эпідэмічных хвароб да канца XIX ст. загінула тры чвэрці астравіцян. Каменныя ўмацаванні былі пакінуты. У 1825 г. выжылыя тубыльцы прынялі хрысціянства. У 1860-ых гг. на Рапа-Іці здзейснілі напад перуанскія гандляры рабамі. Хрысціянскія місіянеры звярнуліся за дапамогай да французскіх уладаў Таіці. У 1864 г. для працы на востраве былі завезены рабочыя-рапануі. Магчыма, што яны і далі яму сучасную назву. У канцы XIX ст. Рапа-Іці быў далучаны да Французскай Палінезіі.

На востраве захоўваюцца многія рысы традыцыйнай культуры. Эната рапаіці асабліва вядомы сваім спеўным мастацтвам.

Інфраструктура

На востраве два вялікіх паселішча. Адміністрацыйным цэнтрам і портам з’яўляецца вёска Ахурэі. Эканоміка Рапа-Іці ў значнай ступені залежыць ад фінансавай дапамогі з боку ўладаў Французскай Палінезіі. Дзяржава — галоўны працадаўца. Мясцовае насельніцтва займаецца земляробствам і ловам рыбы, але, галоўным чынам, для ўнутранага забеспячэння. Турызм пакуль не адыгрывае істотнай ролі ў развіцці. Дзейнічае аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Французскай Палінезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты