wd wp Пошук:

Джордж Ванкувер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ванкувер (значэнні). Джордж Ванкувер (англ.: George Vancouver; 22 чэрвеня 1757 (па некаторых даных — 1758), Кінгс-Лін — май 1798, Рычманд-апан-Тэмз) — англійскі мараплавец і даследчык.

Ва ўзросце 14 ці 15 год уладкаваўся ў англійскі ваенны флот на карабель капітана Джэймса Кука, прыняў удзел у другім (17721775) і трэцім (17761780) кругасветных падарожжах знакамітага мараплаўца. Удзельнічаў у апошняй высадцы Кука на Гавайскія астравы.

У 1791 годзе быў прызначаны начальнікам вялікай марской экспедыцыі на барк «Дыскаверы», які праводзіў картаграфічныя і даследчыя працы ў Ціхім акіяне. Пад камандаваннем Ванкувера былі даследаваны заходні бераг Паўднёвай Амерыкі, Сандвічавы астравы, але найбольш прыкметныя яго даследаванні ціхаакіанскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і на суседніх астравах паміж 39° і 51° паўночнай шыраты на месцы сучасных штатаў Каліфорнія (паўночная частка), Арэгон і Вашынгтон, а таксама паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія.

У 1792 годзе Джордж Ванкувер даследаваў узбярэжжа ад мыса Мендасіна (39°20’ з.ш.) да праліва Хуан-дэ-Фука (48°30’ з.ш.), а таксама пабываў у вусце невядомай еўрапейцам да таго часу вялікай ракі (сучасная рака Калумбія). Пазней ён падрабязна картаграфаваў востраў, названы пазней яго імем.

Вярнуўшыся ў Англію, з 1795 года да сваёй смерці быў заняты апісаннем свайго падарожжа, якое выйшла пад назвай: «Voyage of Discovery to the North Pacific Ocean» (Лондан, 1798).

Пасля смерці Джорджа Ванкувера ў 1798 годзе гэта справаздача была істотна дапоўнены лейтэнантам Пітэрам П’юджэтам.

Імем Джорджа Ванкувера названы гарады ў Канадзе і ЗША, а таксама вялікі востраў каля заходняга ўзбярэжжа Канады.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Даследчыкі Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1757 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Норфалку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1798 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Даследчыкі Ціхага акіяна
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Даследчыкі Арэгона
Катэгорыя·Памерлі 12 мая