wd wp Пошук:

Раман Сяргеевіч Вягера

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вягера. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.

У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[3], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[4]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.

У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[7].

Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[8]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[9], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10], дзе замацаваўся ў стартавы складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[11].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)дубльНёманБеларусь120
2018 (1)дубльНёманБеларусь142
2018 (2)Д2ЛідаБеларусь111
2019Д1НёманБеларусь100
2020 (1)Д1НёманБеларусь60
2020 (2)Д1ІслачБеларусь10
2021 (1)Д1РухБеларусь00
2021 (2)Д2АрсеналБеларусь170

Зноскі

  1. Roman Vegerya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raman Viahera // FBref.com
  3. “Лида” подписала Горбачева и арендовала у “Немана” Вегерю
  4. Гнедько и Горбачев покинули “Лиду”
  5. Вегеря отказался продлевать контракт с “Неманом” и покинул команду
  6. Роман Вегеря продолжит карьеру в “Ислочи”
  7. Бородин и Вегеря покинули “Ислочь”
  8. Футбол. “Рух” официально арендовал Романа Вегерю у “Динамо-Брест-1960”
  9. “Рух” вернул Вегерю в “Малориту”
  10. Роман Вегеря перешел в дзержинский “Арсенал”
  11. Роман Вегеря вернулся в “Арсенал”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы