wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Пакрышкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакрышкін.

Спас-Нярэдзіца. Да рэстаўрацыі
Спас-Нярэдзіца. Пасля рэстаўрацыі
Архангельск. Успенская царква. Да рэстаўрацыі

Пётр Пятровіч Пакрышкін (22 ліпеня 1870, Іркуцк — 5 лютага 1922, Лукаянаў, Ніжагародская губерня) — рускі архітэктар, рэстаўратар, выкладчык, протаіерэй Рускай праваслаўнай царквы. Акадэмік архітэктуры (1909).

Біяграфія

Нарадзіўся 22 ліпеня 1870 года ў Іркуцку ў сям’і ўрача[1]. У 18801888 гады вучыўся ў Іркуцкім тэхнічным вучылішчы, атрымаўшы першапачаткова сярэднюю адукацыю.

У жніўні 1888 года паступіў на архітэктурнае аддзяленне Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. За час навучання быў ганараваны двума малымі (кастрычнік 1890 г., люты 1892 г.) і адным вялікім (кастрычнік 1892 г.) сярэбраным медалямі. Увосень 1895 года скончыў ВМВ са званнем мастака-архітэктара і правам на «пенсіянерскую паездку» (практыку).

Пачынаючы з 1895 года браў удзел у экспедыцыях, арганізаваных Імператарскай Археалагічнай камісіяй і іншымі ўстановамі. У 18951896 гг. ён удзельнічаў у працах спецыяльнай гісторыка-архітэктурнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам М. І. Весялоўскага, які займаўся абследаваннем, архітэктурнымі абмерамі і фотафіксацыяй мячэцяў і маўзалеяў у Сярэдняй Азіі[1].

У маі 1897 года адправіўся ў Еўропу. Падарожнічаючы па Еўропе ён жыў у Парыжы, дзе знаёміўся з мастацкімі і архітэктурнымі музеямі, затым наведаў Нармандыю, Рым, Фларэнцыю і Палерма, дзе вывучаў візантыйскую, раманскую і гатычную архітэктуру[1].

30 верасня 1900 года на Сходзе Імператарскай Акадэміі мастацтваў абраны лектарам па начартальнай геаметрыі. 29 кастрычніка 1901 года абраны выкладчыкам начартальнай геаметрыі ў класах Вышэйшага мастацкага вучылішча тэрмінам на пяць гадоў. Пераабіраўся ў 1908, 1911, 1916 гг.

Са снежня 1902 год па 1918 год — член Імператарскай Археалагічнай камісіі.

20 лютага 1904 г. на агульным сходзе Імператарскага Рускага археалагічнага таварыства абраны яго правадзейным членам.

26 кастрычніка 1909 года быў удастоены звання Акадэміка архітэктуры, а пасля ў выніку пераўтварэнняў, стаў прафесарам гісторыі архітэктуры і будаўніцтва[1].

У лістападзе 1917 года становіцца памочнікам старшыні Калегіі па справах музеяў і аховы помнікаў; браў удзел у стварэнні спецыяльнага рэстаўрацыйнага аддзела і ў снежні 1918 года стаў яго кіраўніком. Аднак, першапачаткова пашыраны рэстаўрацыйны аддзел (да дзевяці чалавек), неўзабаве быў скасаваны, а яго функцыі былі перададзены іншаму аддзелу[1]. 1 кастрычніка 1919 года абраны выкладчыкам гісторыі архітэктуры і будаўніцтва Петраградскіх Дзяржаўных Свабодных мастацка-навучальных майстэрняў.

Увосень 1919 года ён адмовіўся ад чытання лекцый у Акадэміі Мастацтваў, спаслаўшыся на хваробу, перастаў наведваць навуковыя пасяджэнні РАГМК, а ў ліпені 1920 года атрымаўшы адпачынак, па стане здароўя пакінуў Петраград, куды больш ужо не вярнуўся[1].

6 ліпеня 1920 года пасвечаны ў сан святара. Прызначаны для служэння ў Лукаянаўскі Ціханаўскі манастыр[1].

3 студзеня 1921 года на пасяджэнні савета Расійскай Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (РАГМК), была зачытана пісьмовая адмова П. П. Пакрышкіна ад звання акадэміка архітэктуры і членства ў гэтай арганізацыі[1].

Пра яго смерць епіскап Лукаянаўскі Палікарп (Ціханраваў) так паведаміў у Ніжагародскае Епархіяльнае ўпраўленне: «Вялікае гора напаткала нас і святую мясціну Свяціцеля Ціхана. А палове 12-й гадзіны ночы, з пятага на шостае лютага сканаў ад сыпнога тыфу наш неацэнны айцец протаіерэй Пётр Пятровіч Пакрышкін, пакутаваў ён 21 дзень…»[1]

Даследаванні

Вывучаў і рэстаўрыраваў архітэктурныя помнікі, у т. л. на Беларусі: Полацкі Сафійскі сабор (1909), Супрасльскую царкву-крэпасць, Лідскі замак (19081910), Гродзенскую Барысаглебскую царкву (упершыню зрабіў рэканструкцыю гэтага храма, 19041906)[2].

Рэстаўрацыйныя працы

Друкаваныя працы П. П. Пакрышкіна

Званні і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Дегтева О. В. Служение Отечеству и Церкви Архівавана 30 лістапада 2018.
  2. Пакрышкін Пётр Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Погост Ольгин Крест. Покрышкин П. П. «Церкви псковского типа XV—XVI веков по восточному побережью Чудского озера и Наровы». 1907. Выпуск 22. Архівавана 21 верасня 2018.
  4. Возвращение в Великолукскую крепость Архівавана 24 верасня 2018.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пенсіянеры Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рэстаўратары
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку