wd wp Пошук:

Наўгародская губерня

Наўгародская губерня — адміністрацыйна -тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі і СССР1727 да 1927 года) з цэнтрам у горадзе Ноўгарадзе. Па плошчы (з 1859 па 1917 год) займала 11-е месца ў Еўрапейскай часткі Расіі.

Апісанне

Наўгародская губерня, якая ўваходзіла ў склад так званай Прыазёрнай вобласці, размяшчалася на паўночным захадзе Рускай раўніны. На поўначы межавала з Пецярбургскай і Аланецкай, на поўдні — з Яраслаўскай, Цвярской і часткай Пскоўскай, на ўсходзе — з Валагодскай, на захадзе — з Пскоўскай і Пецярбургскім губернямі.

Гісторыя

У 1727 годзе Наўгародская губерня была выдзелена з Санкт-Пецярбургскай губерні і складалася з 5 правінцый:

З 1865 года — губерня стала «земскай»: у ёй быў уведзены інстытут мясцовага кіравання (земства).

З 1859 па 1918 год в склад губерні ўваходзіла 11 паветаў, якія складаліся з 127 валасцей. Скасавана 1 жніўня 1927 года, увайшла ў склад Ленінградскай вобласці ў якасці Наўгародскага і Баравіцкага акругоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Наўгародская губерня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных