wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Маслаў

Пётр Мікалаевіч Масла́ў[1] (руск.: Пётр Николаевич Маслов; 28 снежня 1897[2] — 27 жніўня 1965) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Енгалычава Карсунскага павета Сімбірскай губерні[3] (зараз у Дубёнскім раёне Рэспублікі Мардовія, Расія). У 1914 годзе скончыў настаўніцкую школу, у 1917 годзе — Казанскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на радзіме. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта. У 1927—1930 гг. асістэнт хірургічнай клінікі ў ім. У 1930—1935 гг. у Другім Маскоўскім медыцынскім інстытуце — асістэнт факультэцкай клінікі. У 1935—1941 гг. П. М. Маслаў на пасадзе дацэнта хірургічнай клінікі ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны (у 1941—1942 гг.) працаваў у шпіталях, з 1942 года — у Інстытуце хірургіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1948—1949 гг. у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай шпітальнай хірургіі. З 1949 года П. М. Маслаў на пасадзе загадчыка кафедрай хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў і адначасова на пасадзе начальніка 4-а Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1949—1955 гг. працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце загадчыкам кафедры агульнай хірургіі, у 1955—1965 гг. загадчыкам кафедрай факультэцкай хірургіі і адначасова на пасадзе дэкана факультэта.

Памёр П. М. Маслаў 28 жніўня 1965 г. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска[4].

Навуковая дзейнасць

П. М. Маславу належаць навуковыя працы па хірургічным лячэнні хвароб органаў грудной поласці, страўнікава-кішэчнага тракту, навакаінавай блакадзе. Распрацаваў спосабы дыягностыкі вострага апендыцыту, займаўся пытаннямі штучнага кровазвароту, хірургічнага лячэння жоўцевакамянёвай хваробы і інш.

Аўтар каля 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3].

Сярод апублікаванага:

Пад кіраўніцтвам П. М. Маслава абаронены 3 доктарскія і 32 кандыдацкія дысертацыі[3]. Быў старшынёй Навуковага таварыства БССР, членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдакцыйных калегій часопісаў «Хирургия» і «Здравоохранение Белоруссии».

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. На помніку на магіле на Усходніх могілках Мінска дата нараджэння 7.1.1897. (Гл. сайт Медицинский некрополь)
  3. 1 2 3 Маслов Петр Николаевич (16(28).12.1897-27.08.1965)(руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  4. Маслов Пётр Николаевич (7.01.1898 — 27.08.1965) // Медицинский некрополь(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску