wd wp Пошук:

Пётр Андрэевіч Пілютаў

Пётр Андрэевіч Пілютаў (23 снежня 1906, Гомельская вобласць — 24 сакавіка 1960, Ленінград) — лётчык-ас, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, які атрымаў 23 паветраных перамогі.

Біяграфія

Даваенныя гады

Нарадзіўся ў вёсцы Лучын цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. З 1924 года — рабочы металургічнага завода ў горадзе Аша Чэлябінскай вобласці.

У РККА з 1928 года. Скончыў ваенную школу авіяцыйных тэхнікаў у 1932 годзе, Качынскую ваенную школу лётчыкаў(руск.) бел. у 1935 годзе. У 1934 годзе ўдзельнічаў у выратаванні чалюскінцаў, на пасадзе механіка ў знакамітага лётчыка Каманіна[1], з якім неаднаразова садзіўся на лёд Чукоцкага мора. У 1938 годзе ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан, у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. Член КПСС з 1939 года.

Вялікая Айчынная вайна

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Намеснік камандзіра 154-га знішчальнага авіяцыйнага палка (275-я знішчальная авіяцыйная Пушкінская Чырвонасцяжная дывізія, 13-я паветраная армія, Ленінградскі фронт).

17 снежня 1941 года над Ладожским возерам пры адзіночным палёце з мэтай прыкрыцця транспартных самалётаў з блакаднага Ленінграда капітан Пілютаў сутыкнуўся з 6 знішчальнікамі праціўніка (адзін І-15 (па іншых дадзеных — І-16 або P-40 Кіціхаук) супраць шасцярых Хейнкель 113 (па іншых дадзеных — 6 самалётаў Bf 109)). У няроўным паветраным баі ён збіў 2 варожыя самалёты і, нягледзячы на раненні, здолеў пасадзіць свой падбіты самалёт. Да гэтага часу зрабіў 170 баявых вылетаў. Урачы, якія аперыравалі лётчыка, налічылі на яго целе 21 рану.

Праз некаторы час ён зноў стаў у строй і ў адным з першых баёў у студзені 1942 года збіў свайго ранейшага крыўдзіцеля — германскага аса — нямецкага лётчыка, камандзіра 1-й эскадрыллі 54-й знішчальнай эскадры Гауптманна Франца Экерле (па іншых дадзеных 14 лютага 1942 года Экерле быў збіты камандзірам 5 аэ 5-га зап Дзмітрыем Лаўрэнцьевічам Пятрухіным). У паветраных баях асабіста збіў 6 і ў складзе групы 4 самалёты праціўніка.

Гвардыі падпалкоўнік Пілютаў Пётр Андрэевіч[2] 28 мая 1943 года прызначаны камандзірам 29-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйна палка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10 снежня 1943 года. Усяго за час вайны правёў 76 паветраных баёў, збіў 17 (23) самалётаў праціўніка.

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве на Чырвонай плошчы 24 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны

Працягваў службу ў авіяцыі. З 1955 года палкоўнік Пилютов — у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе, займаўся выхаваннем падрастаючага пакалення (удзельнічаў у школьных сходах, навучанні ПВП і г . д.).

Памёр 24 сакавіка 1960 года. Пахаваны на Камуністычнай пляцоўцы Аляксандра-Неўскай Лаўры (цяпер Казачыя могілкі).

Памяць

на вуліцы ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі: на тарцы дома на скрыжаванні з праспектам Ветэранаў[3] і на будынку школы № 242[4]

Узнагароды

Зноскі

  1. Згодна з гістарычным фармулярам 48-га іап — «бартмеханік на самалёте Молокова» (ЦАМО, фонд 48 іап, опіс 518937, справа 2, стар. 6).
  2. Анохин В. А. быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 78. — 944 с. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
  3. Прасп. Ветэранаў, д. 143, корп. 2.
  4. Ул. Лётчыка Пілютова, д. 50, літ. А
  5. Афіцыйны сайт школы № 242.

Літаратура

Спасылкі

Пётр Андрэевіч Пілютаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя на Казачых могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза