wd wp Пошук:

Аша

Аша (руск.: Аша) — горад (з 1933) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ашынскага раёна Чалябінскай вобласці Расіі. Насельніцтва 32,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1898 годзе.

Горад размешчаны на крайнім захадзе вобласці, ля мяжы з Башкартастанам, ля падножжа хрыбта Каратаў, на рацэ Сім (прыток ракі Белай), ля ўпадзення ў яе ракі Аша, за 377 км на захад ад Чалябінска.

Заводы — металургічны, святлотэхнічны (электраарматуры), лесахімічны камбінат, вытворчасць будматэрыялаў.

У горадзе жыў і працаваў на металургічным заводзе ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза М. А. Ізюмаў[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Аша на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Чалябінскай вобласці