wd wp Пошук:

Пылюшнік смярдзючы

Пылю́шнік смярдзючы[3] (Thalictrum foetidum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[3] см з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, апушанае. Лісце чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы, тройчы-чатырохраздзельнае. Лісцікі круглаватыя, трохзубчастыя. Кветкі шматлікія, чырванавата-бурыя з чатырма пялёсткамі. Тычынкі павіслыя, фіялетава-жоўтыя. Суквецце — рыхлыя мяцёлка. Плод — шматарэшак.

Расліна ядавітая[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Індыя, Пакістан, Непал) абласцей Азіі[5]. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4].

Расце ў горных стэпах і на горных лугах, узлесках, у хмызняках. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Малдовы, Данецкай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, Амурскай і Цюменскай абласцей Расіі[4].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 Василисник вонючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Taxon: Thalictrum foetidum L. (англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны