wd wp Пошук:

Пылкагалоўнік даўгалісты

Пылкагалоўнік даўгалісты, Пылкагалоўнік буйнакветкавы[3], Пылкагалоўнік мнагалісты[4] (Cephalanthera longifolia) — кветкавая расліна сямейства ятрышнікавых (архідных).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або крыху сагнутым голым Сцяблом вышынёй 15-45 см і ўкарочаным гарызантальным карэнішчам з таўставатымі шнурападобнымі каранямі. Лісце лінейна-ланцэтнае, часта ўдоўжкі складзенае, завостранае, даўжынёй 7-16 см і шырынёй 1-3 см, па 6-9 на сцябле. Кветкі даволі буйныя, белыя, званочкавыя, з тонкім прыемным водарам, сабраны ў рыхлае Коласападобнае суквецце. Губа кароткая, акруглая, падзелена выемкай на 2 долі, з жоўтай плямай каля асновы, укрытая дробнымі сасочкамі. Завязь сядзячая, злёгку скручаная, голая. Плод  — сухая вераценападобная каробачка.

Пашырэнне

Трапляецца ў заходніх, цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, Малой Азіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя, хваёва-шыракалістыя, хваёва-драбналістыя, а таксама вытворныя (асінавыя, бярозавыя) лясы, хмызнякі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне пераважна насеннае, рэдка вегетатыўнае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Cephalanthera grandiflora Babing.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Cephalanthera longifolia Fritsch

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эпідэндравыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны