wd wp Пошук:

Пол Мілграм

Пол Роберт Мілграм (англ.: Paul Robert Milgrom; 20 красавіка 1948, Дэтройт, Мічыган) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2020) (разам з Робертам Уілсанам) за «удасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва іх новых фарматаў».

Біяграфія

Нарадзіўся 20 красавіка 1948 года ў Дэтройце, штат Мічыган[6]. Яго бацька — Абрам Ісаак Мілграм (1914—1989)[7], выхадзец з Таронта, быў маляром[8][9]; маці — Ганна Ліліян Мілграм (народжаная Фінкельштэйн, 1917—1997) была хатняй гаспадыняй[10]. Бацькі паходзілі з сем’яў яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі[11]. У сям’і расло чацвёра сыноў. Калі ён быў дзіцем сям’я пераехала ў Оўк Парк, дзе Пол скончыў сярэднюю школу.

Атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы з адзнакай у Мічыганскім універсітэце у 1970 годзе, ступень магістра навук па статыстыцы ў 1978 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Быў ганараваны доктарскай ступені (PhD) па бізнэсе ў Стэнфардскім універсітэце ў 1979 годзе.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў на пасадзе асістэнта-прафесара ў 1979—1981 гадах, асацыяваным прафесарам у 1981—1982 гадах, прафесарам у 1982—1983 гадах на факультэце эканомікі кіравання і прыняцця рашэнняў у Келагскай школе менеджменту пры Паўночна-Заходнім універсітэце. Затым выкладаў у Ельскім універсітэце у якасці запрошанага прафесара у 1982—1983 гадах, прафесара эканомікі і менеджменту ў 1983—1985 гадах, Уільямс Бразерс прафесара менеджменту і прафесара эканомікі ў 1985—1987 гадах. Пасля выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на пасадзе прафесара эканомікі з 1987 года, дырэктара Стэнфардскага Інстытута тэарэтычнай эканомікі ў 1989—1991 гадах, Шырлі і Леанард Элі-малодшы прафесара гуманітарных і прыродазнаўчых навук з 1993 года, старэйшага навуковага супрацоўніка Стэнфардскага інстытута даследаванняў эканамічнай палітыкі з 2007 года[12].

У 1996 годзе прачытаў замест памерлага Уільма Вікры лекцыю на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. Быў прэзідэнтам Міжнароднай заходняй эканамічнай асацыяцыі у 2007 годзе[12].

З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 1992 года, абраным членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 2006 года, членам з 1980 года, а ганаровым фела з 2020 года Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, абраны фела Таварыства тэорыі гульняў з 2017 года, абраны фела групы па тэорыі фінансаў з 2017 года, фела Эканаметрычнага таварыства з 1984 года, членам Таварыства актуарыяў з 1974 года[12].

Сям’я

Другім шлюбам (з 2000 года) жанаты на Еве Меерсан Мілграм. Мае дваіх дзяцей ад першага шлюбу — Джошуа Терстан Мілграм і Элана Терстан Мілграм[12].

Узнагароды

За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны[12]:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128712139 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 https://profiles.stanford.edu/paul-milgrom Праверана 28 красавіка 2020.
  3. http://orcid.org/0000-0002-1919-4138 Праверана 12 студзеня 2019.
  4. Paul MilgromСтэнфардскі ўніверсітэт. Праверана 28 красавіка 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. http://www.milgrom.net — афіцыйны сайт Пол Мілграм
  7. Abraham Isaac Milgrom: Obituary. The Detroit Jewish News, March 3, 1989
  8. Paul Milgrom. Auctions and Bidding. The Journal of Economic Perspectives, Volume 3, Issue 3, 1989; p. 3—22.
  9. Simon Board. Bidding for Contracts
  10. Anne Lillian Milgrom (née Finkelstein): Obituary. The Detroit Jewish News, August 22, 1997
  11. Семья Милгром-Финкельштейн в переписи населения США 1940 года
  12. 1 2 3 4 5 Paul Robert Milgrom CV//Stanford University, 11.06.2020
  13. Пресс-релиз Нобелевского комитета по экономике — 2020 год

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэтройце
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных